Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЯКУБОЎСКІ Сяргей Пятровіч
[1897, Брэст — ?, Беламора-Балтыйскі канцлагер НКВД], інжынер, вайсковец. З бел. сям’і. Служыў у царскай арміі ў чыне прапаршчыка. У пасляваенны час атрымаў вышэйшую адукацыю, працаваў інжынерам-электрыкам. У 1930-я г. арыштаваны і этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. 10.9.1937 узяты ў зняволенні пад варту. 20.11.1937 асуджаны «тройкай» НКВД Карэльскай АССР за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара. Рэабілітаваны пракурорам Карэльскай АССР 13.4.1989.
Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.