Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШАСТАКОЎ Сяргей Пятровіч
[1896, в. Манастыршчына Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?], службовец, брат Паўла Шастакова. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919—22 служыў у Чырвонай арміі. Падчас арышту адказны сакратар Наpкамата земляробства БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Пеpшамайская, д. 11, кв. 3. Асуджаны 8.5.1933 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Асабовая справа Ш. № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.