Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » НАВІЦКІ Мікалай Іванавіч
[1896, ? — 9.8.1938, Масква, НКВД], інжынер. З сям’і бел. святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы інжынер сектара капітальнага будаўніцтва трэста «Мослеспрам». Арыштаваны 25.2.1938 па адрасе: Маскоўская вобл., Пушкіна, вул. Тургенеўская, д. 44. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 29.7.1938 за «контррэвалюцыйную работу па заданню польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.4.1959. Асабовая справа Н. П-60909 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.