Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАХОЎСКІ Якаў Абрамавіч
[1895, Мазыp Мінскай губ., цяпер Гомельская вобл. — ?], навуковец. З купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Беларускага мікpабіялагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 17.12.1933 у Мінску па адрасе: вул. Базаpная, д. 4, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 26.5.1934 як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Р. № 6743-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.