Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЭПШТЭЙН Бенцыян Пейсахавіч
[1894, Лагойск Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], службовец. Падчас арышту ўпаўнаважаны камісіі парткантролю ЦК КП(6)Б. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 15.7.1938 у Мінску па адрасе: плошча Свабоды, д. 23/2, кв. 17. Асуджаны 1.11.1938 «тройкай» НКВД як «кіраўнік (да 1929) контррэвалюцыйнай шпіёнска-бундаўскай арганізацыі ў Барысаве» да 10 гадоў ППК. Вызвалены і рэабілітаваны 26.7.1939 (?). Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Э. № 7166-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.