Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛАГУЦІН Аляксей Іванавіч
[1894, в. Дзямідаў Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?, Віцебск, НКВД], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Віцебскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 15.11.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 9.1.1959. Асабовая справа Л. № 3933-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.