Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПЛАВІНСКІ Іосіф Станіслававіч
[1893, в. Янава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — ?, Петразаводск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту інжынер-электрык Сунабуда. Арыштаваны 16.1.1938 у Сунскім сельсавеце Кандапожскага р-на. Асуджаны «тройкай» НКВД Карэльскай АССР 9.2.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Карэльскай АССР 6.3.1956.
Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.