Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СТАТУТ Дзмітрый Мікалаевіч
[1892, в. Шкілякі Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 2.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік (дырэктар) Стаўрапольскага ваеннага конезавода. Арыштаваны 4.1.1938 у Маскве па адрасе: Ленінградская шаша, д. 19, кв. 104. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.4.1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай антысавецкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 7.3.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.