Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПАЎЛАЎ Іван Андрэевіч
[1892, в. Антонаўцы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 3.6.1927, Масква, ДПУ]. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Жыў у Вільні. Арыштаваны 21.6.1926. Асуджаны калегіяй АДПУ 30.5.1927 як «кур’ер-разведчык польскага генштаба» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 18.10.1991.
Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.