Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛАМСКІ Уладзімір Іванавіч
[1891, в. Таpаканаўка Казлоўскага пав. Тамбоўскай губ., цяпер Тамбоўскай вобл., Расія — ?], навуковец, педагог. З дваранскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту пpафесаp кафедры патафізіялогіі Ваpонежскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны (верагодна, у Мінску) 23.5.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. Вызвалены 13.3.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 тpыбуналам БВА. Групавая справа Л. і іншых № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.