Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » НОРКА Сяргей Ільіч
[1891, в. Мокрыца Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 23.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў на заводзе «Фіцінг». Арыштаваны 26.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Якіманка, д. 38, кв. 34. Асуджаны «тройкай» НКВД 21.9.1937 за «ўдзел у шкодніцтве і антысавецкай дзейнасці» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны трыбуналам Маскоўскай ВА 3.7.1958.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.