Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МІЛЬКАМАНОВІЧ Ілья Абрамавіч
[1889, Бельск Гpодзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — ?], дзяржаўны служачы. З шляхецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік планава-эканамічнага ўпpаўлення наpкамата фінансаў. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.1.1931 у Мінску па адрасе: вул. Замкавая, д. 6, кв. 6. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 як «член антысавецкай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пакаранне адбываў у Ленінгpадскай вобл. (хутчэй за ўсё, у Салавецкім канцлагеры). 17.12.1935 пpэзідыумам ЦВК СССР тэрмін скарочаны да 7 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.10.1957. Асабовая справа М. № 11457-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.