Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПАТАПОВІЧ Барыс Адамавіч
[1888, Мінск — 31.5.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту адказны выканаўца трэста па перасоўванню дамоў. Арыштаваны 16.3.1938 у Маскве па адрасе: Ленінградская шаша, д. 20, кв. 180. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 19.5.1938 за «контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы і перадачу сакрэтных звестак пра тармазны завод і яго абсталяванне» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 15.9.1989.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.