Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ШЭРМАН Арон Рыгоравіч 

ШЭРМАН Арон Рыгоравіч

[1888, Брэст — 28.6.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і рабочага. У 1905 уступіў у Бунд, у 1918 — у ВКП(б). Працаваў выкладчыкам Беларускага кааператыўнага аб’яднання інвалідаў. Арыштаваны 15.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткінская, д. 36, кв. 10. Асуджаны 28.6.1938 пазасудовым органам НКВД як «член антысавецкай тэрарыстычна-бундаўскай арганізацыі» і за «дыверсійна-шкодніцкую працу» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.4.1958. Асабовая справа Ш. № 11638-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

2.8.1938 у Мінску арыштавана хатняя гаспадыня, маці траіх дзяцей, Шэрман Сара Юдаўна (н. ў 1895 у Бpэсце), жонка Арона Шэрмана. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 11.1.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.6.1966 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Ш. № 19495-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".