Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШЫПІЛА Ігнат Іванавіч
[1887, мяст. Лужкі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркоўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 16.6.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], журналіст. З бел. сялянскай сям’і. Уступіў у ВКП(б). У 1933 выключаны з ВКП(б). Падчас арышту пенсіянер. Арыштаваны 14.1.1938 у Маскве па адрасе: вул. Пятроўка, д. 20, кв. 17. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.6.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.2.1958.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.