Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ХІЛЬКО Міхаіл Яфімавіч
[1884, в. Дарошына (?) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі (?) р-н Мінскай вобл. — 27.10.1937, Масква, НКВД], інжынер. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы інжынер Галоўнага гідраметэаралагічнага ўпраўлення СССР. Арыштаваны 20.2.1937 у Маскве па адрасе: ст. Салтыкоўская, 2-і Каўроввы зав., д. 18. Асуджаны 27.10.1937 за «антысавецкую фашысцкую тэрарыстычную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.11.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.