Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » НЕКЛЯПАЕЎ Іван Якімавіч
[1870, Смаленск, цяпер Расія — 10.01.1938, Віцебск, НКВД], навуковец. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Савецкая, д. 25. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.11.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 13.9.1957. Асабовая справа Н. № 6820-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.