Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РУШЫНГ Артур Аскаравіч 

РУШЫНГ Артур Аскаравіч

[18.9.1900, Віцебск — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], вайсковец, удзельнік грамадзянскай вайны. З нямецкай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту працаваў у Віцебскім райваенкамаце. Арыштаваны 14.10.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Чырвонага Міліцыянера, д. 6, кв. 1. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «удзельнік контррэвалюцыйнай змовы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.8.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Р. № 12024-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

20.4.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Чырвонага Міліцыянера, д. 6, кв. 1 арыштавана хатняя гаспадыня, маці дваіх дзяцей, Рушынг Анэля Фамінічна (нар. ў 1903 на ст. Бігосава, цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл., у сям’і службоўца), жонка Артура Рушынга. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 11.12.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".