Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » НАРЭЙКА Аляксандр Мікалаевіч
[18.11.1884, Мінск — 3.2.1941, ГУЛАГ], інжынер-будаўнік. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Будаваў Беларускі тэатр оперы і балета. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 3.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Першамайская, д. 4, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.2.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Загінуў на этапе. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 6.8.1956. Асабовая справа Н. № 6843-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.