Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ХАДЗЕЕЎ Кім Іванавіч
[17.11.1929 — 5.9.2001, Мінск], філосаф, культуролаг, пісьменнік. З сям’і вайскоўца. Скончыў СШ у Мінску (вучыўся ў адным класе з будучым нобелеўскім лаўрэатам па фізіцы Ж.Алфёравым). У 1948, з’яўляючыся студэнтам БДУ, на камсамольскім сходзе заклікаў да звяржэння ВКП(б). Арыштаваны і асуджаны да зняволення. У сярэдзіне 1950-х г. вярнуўся ў Мінск. Паступіў у Мінскі педагагічны інстытут. З гэтага моманту становіцца ўдзельнікам, потым лідэрам розных нефармальных гурткоў і аб’яднанняў. Зноў арыштаваны ў 1962. Знаходзіўся ва Уладзімірскай турме, на прымусовым лячэнні ў псіхіятрычнай бальніцы турмы «Кресты» ў Ленінградзе. З 1960-х г. культавая фігура мінскага інтэлектуальнага падполля, «гуру» мінскага андэграўнда. У яго аднапакаёвай кватэры № 24 па вул. Кісялёва д. 17 збіралася амаль уся маладая інтэлектуальная эліта, цэлыя пакаленні станавіліся яго вучнямі. Сярод іх вядомыя мастакі, музыканты, пісьменнікі, вучоныя. Яго сябрамі і знаёмымі былі Б.Акуджава, Л.Анінскі, У.Высоцкі, Ю.Кім, В.Круглянскі, Ю.Левітанскі і інш. Паводле некаторых звестак, напісаў на заказ больш за 50 кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Ягоныя творы (за выключэннем артыкула ў час. «Белорусский климат» (1997) не выдадзены, але пазнаёміцца з імі можна ў Інтэрнеце.
Літ.: Нежданский К. «Ким Иванович» // Белорусская газета. 2003. 15 сент.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.