Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПАШУЧЭНКА Ганна Іванаўна
[13.6.1911, Мінск — ?], навучэнка, жонка Фёдара Вайновіча, сястра Наталлі Пашучэнкі. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас арышту вучылася на шасцімесячных курсах пры МВПІ. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 28.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 6, кв. 2. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 8.10.1938 як «жонка ворага народа, удзельніка трацкісцкай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 3.6.1957. Асабовая справа П. № 6563-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 172–173]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.