Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛІМАН Веніямін Рыгоравіч
[10.7.1899, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 14.10.1938, Мінск, НКВД], акцёр. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1923 служыў у Чырвонай арміі. Да арышту акцёр Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 5, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКВД 30.9.1938 як «агент польскай pазведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 27.9.1963. Асабовая справа Л. № 18111-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.