Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЛЯЎЧЭНЯ Сяргей Сямёнавіч 

ЛЯЎЧЭНЯ Сяргей Сямёнавіч

[1.10.1904, в. Забалацце Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. навуковы супрацоўнік Усесаюзнага балотнага інстытута. Арыштаваны 12.6.1938 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 87, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.10.1938 за «шкодніцтва ў галіне балотнай і воднай гаспадаркі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 17.6.1943. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 22.4.1957. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 10231-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

27.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 87, кв. 1 арыштавана выкладчыца Мінскага політэхнічнага тэхнікума Баранава Марыя Ерамееўна (н. ў 1896 у в. Высачаны Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл.; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Сяргея Ляўчэні. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа, якая ведала пра контррэвалюцыйную дзейнасць свайго мужа» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 2.4.1957. Асабовая справа Б. № 10316-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".