Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » НІЧЫПАРОВІЧ Уладзімір Іванавіч
(2.3.1900, с. Багародскае, цяпер Сергіева-Пасадскі р-н Маскоўскай вобл., Расія — 31.1.1945), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. Генерал-маёр (1943). Член КПСС з 1928. Удзельнік Кастрычніцкага перавароту ў Маскве. З 1917 у Чырвонай гвардыі, з 1918 у Чырвонай арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. З 1924 на камандных пасадах у БВА. У пачатку 2-й сусветнай вайны на фронце, камандзір дывізіі. Удзельнік Мінскага парт. падполля. З канца 1941 у партызанах, адзін з ініцыятараў стварэння і камандзір 208-га партызанскага атрада. У крас.— вер. 1942 камандзір Клічаўскага аператыўнага цэнтра. У вер. 1942 адазваны ў Маскву і прызначаны нам. камандзіра 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. У 1943 арыштаваны. Рэабілітаваны ў 1952. У Пружанах яго імем названа вуліца, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літ.: Беларусь у ВАВ. 1941—1945. Мн., 1995.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.