Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КУЧЫНСКІ Дзмітрый Аляксандравіч
[28.6.1898, Мінск — 29.7.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], савецкі ваеначальнік, камдыў (1935). У Чырвонай арміі з 1918. Ваяваў супраць войск Краснова і Дзянікіна, часцей Антонава ў Тамбоўскай губ. (1921). Скончыў Акадэмію Чырвонай арміі (1922). З 1924 у штабе Чырвонай арміі. Са жн. 1928 начальнік штаба 14-га стралковага корпуса. С 1930 начальнік упраўлення штаба Чырвонай арміі. З 1931 начальнік штаба Украінскай ВА. Член Ваеннага савета наркамата абароны СССР. У 1936—37 начальнік і камісар акадэміі Генеральнага штаба. Арыштаваны 20.9.1937 у Маскве па адрасе: Вялікі Трубяцкой зав., д. 18, кв. 1. Асуджаны 29.7.1938 «тройкай» НКВД за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.8.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
Кр.: Расстрельные списки: Коммунарка.
Літ.: ЭГБ, т. 4.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 610–611]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.