Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КУДЗЕЛЬКА Іван Фадзеевіч 

КУДЗЕЛЬКА Іван Фадзеевіч

Партыйны і дзяржаўны дзеяч. З 1914 у арміі. З сак. 1918 у Чырвонай арміі. Уступіў у ВКП(б) (1918). З 1922 працаваў на Мінскім чыгуначным вузле. З 1925 сакратар Гарадоцкага, Глускага райкамаў КП(б)Б. У 1930 сакратар Мазырскай акруж­ной кантрольнай камісіі. З 1932 — загадчык аддзела кадраў ЦК КП(б)Б. У 1933 сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б. З 1935 наркам фінансаў БССР.

22.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 40, кв. 10 арыштавана хатняя гаспадыня Кудзелька Ксенія Якаўлеўна (н. 21.1.1894 у с. Лоцманская Каменка, цяпер Днепрапятроўскай вобл., Украіна), жонка Івана Кудзелькі. 8.10.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай ССР (ст. Поцьма). Вызвалена ў 1942. Далейшы яе лёс невядомы. Рэабілітавана 12.4.1957 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. № 10179-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

17.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 40, кв. 10 арыштаваны Кудзелька Уладзімір Іванавіч (н. ў 1921 у Днепpапятpоўску), сын Івана Кудзелькі. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджаны разам з маці як «член сям’і здрадніка радзімы» да 3 гадоў ППК і этапаваны ва Усольскі канцлагер НКВД Свярдлоў­скай вобл. 18.8.1941, верагодна, лагернай «тройкай» прыгавораны за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. За­гінуў у зняволенні 10.5.1942. Рэабілітаваны 27.12.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. № 11320-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

18.11.1937 у в. Крыніца Смілавіцкага р-на Мінскай вобл. арыштаваны Кудзелька Міхаіл Фадзеевіч (н. ў 1897 у в. Рудзенск), верагодна, малодшы брат Іосіфа і Івана Кудзелькаў. 15.2.1938 пастановай НКВД асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП і 15.3.1938 расстраляны ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны 15.6.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. № 10590-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Хранить вечно.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".