Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЖАРСКІ Генрык Казіміравіч
З 1918 член Камуністычнай партыі Польшчы, з 1924 член Камуністычнай партыі Францыі, з 1926 член ВКП(б) (выключаны ў 1936). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 36/43, кв. 26 як «польскі шпіён і актыўны ўдзельнік ПАВ». Верагодна, сапраўднае яго прозвішча было іншым, бо, як нядаўна стала вядома, ён карыстаўся невядомымі раней псеўданімамі або падпольнымі мянушкамі: «Хаім Вульфавіч Гохберг, Борух Унгер, Альберт Штамель». Удзельнік грамадзянскай вайны (на баку бальшавікоў). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 22.9.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.11.1957. Асабовая справа Ж. № 11297-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.