Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГІНТАЎТ-ДЗЕВАЛТОЎСКІ Пётр Ігнатавіч
[1887, в. Устронь Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. (паводле іншых звестак в. Амнішава Барысаўскага пав. Мінскай губ.) — ?], землеўласнік. Са шляхецкай сям’і. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 22.10.1940 у сваім маёнтку Устронь. Асуджаны 28.5.1941 асобай нарадай НКВД за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі «ЛОПП» і «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Г.-Дз. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.