Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГЕТНЕР Адольф Хрыстафоравіч
[8.1.1887, Мітаўскі пав. Курляндскай губ. — ?, НКВД], дзяржаўны і парт. дзеяч. Скончыў Мітаўскае рэальнае вучылішча. У 1917 удзельнік Кастрычніцкага перавароту ў Смаленску. У 1918—19 наркам юстыцыі і член ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай рэспублікі. З 1920 член Мінскага губрэўкама, затым загадчык агульнага аддзела, старшыня Кантрольнай камісіі КП(б)Б, потым наркам юстыцыі БССР, нам. старшыні СНК БССР. З 1923 старшыня выканкама Мінскага гарсавета. З 1925 сакратар Шклоўскага РК КП(б)Б, з 1933 старшыня Магілёўскай раённай кантрольнай камісіі КП(б)Б. Член ЦВК БССР і яго прэзідыумаў (1921—24), член ЦБ КП(б)Б (1919—24). Арыштаваны органамі НКВД і асуджаны да ВМП ў 1937. Расстраляны. Рэабілітаваны.
Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 375.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.