Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГЕНРЫЦКІ Альфрэд Васілевіч
[20.4.1881, Масква — ?]. З сям’і службоўца. Да арышту бурмістр (бургамістр) Нясвіжа Мінскай вобл. Арыштаваны 29.9.1939 у Нясвіжы па адрасе: вул. Смігла, д. 24. Асуджаны 19.10.1940 асобай нарадай за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Г. № 25768-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.