Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГАРБАЧОЎ Барыс Сяргеевіч 

ГАРБАЧОЎ Барыс Сяргеевіч

[19.8.1892, в. Забалацце Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 3.7.1937, Масква, НКВД], савецкі ваенны дзеяч, камкор (1935). З 1913 у арміі. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, старшы унтэр-афіцэр. У 1917 па спісе бальшавікоў выбраны ў Мінскі савет. Арганізаваў атрад Чырвонай гвардыі, на чале якога ўдзельнічаў у ліквідацыі мяцяжу корпуса Доўбар-Мусніцкага, у барацьбе з германскімі акупантамі. У грамадзянскую вайну камандаваў палком, потым брыгадай, дывізіяй, затым начальнік і ваенкaм Аб’яднанай ваеннай школы імя ВЦВК. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1926). У 1937 камандуючы войскамі Забайкальскай, Уральскай ВА. Член Ваеннага савета пры НКА СССР. Выбіраўся членам ВЦВК і ЦВК СССР. Узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга. Аўтар успамінаў «У барацьбе за Савецкую Беларусь». Арыштаваны 4.5.1937 у Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2. Асуджаны 3.7.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 14.3.1956.

Кр.: ЭГБ, т. 2; Расстрельные списки: Донское кладбище.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".