Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГАЛАБУРДА Аляксандр Ніканоравіч 

ГАЛАБУРДА Аляксандр Ніканоравіч

[1891, мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гро­дзенскай вобл. — 27.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Са шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. Працаваў счэпшчыкам вагонаў на ст. Гарадзея. Служыў у царскай арміі. Пасля заканчэння школы прапаршчыкаў — камандзір узвода. У 1917 старшыня салдацкага камітэта палка. Далей — павятовы ваенны кіраўнік Навазыбкаўскага камісарыята. З-за хваробы (за­хварэў на сухоты) дэмабілізаваны. Вярнуўся ў Беларусь. Узначаліў саўгас Грудзінаўка на Быхаўшчыне, потым дырэктар саўгаса Бацэвічы ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл. З 1929 удзельнічаў у асушэнні поймы ракі Арэсы. У 1932 пераехаў у Мінск, працаваў у сістэме прафсаюзаў, наркамаце сувязі. Гадаваў дачку Тамару (будучая выпускніца МВПІ) і сына Усевалада (будучы афіцэр Савецкай арміі). Арыштаваны 18.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Уфімская, д. 4, кв. 6. Асуджаны 27.12.1937 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.2.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 16159-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

30.6.1944 у Мінску ў нямецкім канцлагеры на вул. Шырокай была расстраляна падпольшчыца Вера Львоўна Галабурда, жонка Аляксандра Галабурды.

Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 361—363.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".