Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ВЯРБІЦКІ Юльян Леапольдавіч 

ВЯРБІЦКІ Юльян Леапольдавіч

[1912, мяст. Мядзель Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 19.5.1944, Монтэ-Касіна, Італія], вайсковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. З 1935 да 1939 — капрал Войска польскага. Арыштаваны 30.4.1940 на хут. Пасека тагачаснага Мядзельскага р-на. Асуджаны 30.12.1940 асобай нарадай пры НКВД як «член контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР (ст. Котлас). Верагодна, у вер. 1941 вызвалены як польскі грамадзянін і залічаны ў армію пад камандаваннем генерала У. Андэрса. Браў удзел у італьянскай кампаніі, у тым ліку ў бітве за Монтэ-Касіна, у якой і загінуў. Рэабілітаваны 30.3.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа В. № 32389-с з фотаздымкам захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна. Мн., 2004. С. 32.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".