Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ВАСІЛЕЎСКІ Даніла Мінавіч 

ВАСІЛЕЎСКІ Даніла Мінавіч

Арыштаваны 12.12.1936. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «контррэвалюцыйнай групы» і ў тым, што ўкараняў «контр­рэвалюцыйную нацдэмаўскую прапаганду ў працэс вы­кладання», ідэалізаваў контррэвалюцыянера географа А.Смоліча, яго нацдэмаўскія падручнікі, «выхоўваў студэнтаў у антысавецкім духу». На папярэднім дазнанні В. сябе вінаватым не прызнаў. 20—21.4.1937 у Мінску адбылося пася­джэнне калегіі Вярхоўнага суда БССР, якая асудзіла яго да 5 гадоў пазбаўлення волі з забаронай пасля вызвалення 3 гады ўдзельнічаць у выбарах. Але ў Маскве гэты прысуд палічылі занадта мяккім, і 7.2.1938 ён быў апратэставаны нам. старшыні Вярхоўнага суда СССР В.Ульрыхам. 27—29.10.1938 справа В. была перагледжана судовай калегіяй Магілёўскага абл. суда. У выніку новага прысуду атрымаў 10 гадоў ППК. Этапаваны быў, верагодна, ва Ухта-Пячорскі, затым ва Ухта-Іжэмскі канцлагеры НКВД Комі АССР. Вызвалены 10.8.1954. Асабовая справа В. № 5382 (перагледжана прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 13.6.1956) захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёў­скай вобл.

Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".