Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ВАЛАСЕВІЧ Міхаіл Іванавіч
[1883, в. Гаруцішкі Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 29.9.1948, Цюменская вобл., ГУЛАГ], педагог, навуковец. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у БДУ. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.12.1944 у Мінску. Асуджаны 25.7.1946 як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з Цюменскіх канцлагераў. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 15.4.1993. Асабовая справа В. № 35132-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.