Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ВАЙЦЯХОЎСКАЯ Лідзія Фёдараўна
[1921, в. Астроўцы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала выкладчыцай Магілёўскага педагагічнага інстытута. Арыштавана 22.12.1944. Асуджана 21.11.1945 «тройкай» НКВД як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 3 гадоў ППК. Вызвалена 21.11.1945 па амністыі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 25.5.1992 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа В. № 14883 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.