Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БЖАСТОЎСКІ Ігнат 

БЖАСТОЎСКІ Ігнат

Грамадскі і паліт. дзеяч, асветнік. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, на юрыдычным ф-це Маскоўскага ун-та, пасля сканчэння якога служыў асэсарам у Магілёўскай палаце цывільнага суда, пасля старшынёй палаты карнага суда. Яго дом з’яўляўся свецкім салонам Магілёва. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863—64, у маі 1862 на віленскім з’ездзе Грамадзянскай арганізацыі прадстаўляў Магілёўшчыну. У пачатку 1863 распаўсюджваў сярод бел. сялянаў буквары і календары, друкаваныя лацінкай. Быў прызначаны паўстанцамі магілёўскім ваяводам. Расійскія ўлады да канца не ведалі пра ролю Б., але ў якасці прэвентыўнай меры арыштавалі яго і выслалі ў Тамбоўскую губ., а на маёнтак наклалі секвестр. У выніку следства над інсургентамі стала зразумела значнасць Б. ў цывільнай арганізацыі паўстанцаў, ён быў вернуты на радзіму і прадстаў перад следчымі камісіямі ў Магілёве і Вільні. Б. паводзіў сябе вельмі асцярожна, папярэдне знішчыў усю карэспандэнцыю, а з яго паказанняў немагчыма было атрымаць пэўнай інфармацыі. Аб ролі, якую надавалі ўлады працэсу над ім, сведчыць тое, што для яго допытаў 28.3.1864 у Магілёве прызначылі асобага чыноўніка па спецыяльных даручэннях пры міністры ўнутраных спраў. У рапарце генерал-губернатару Мураўёву гэты чыноўнік прыйшоў да вы­сновы, што Б. «стаяў на чале агульнага спісу і ўдзельнічаў у рэвалюцыйнай арганізацыі, што існавала ў Магілёўскай губ.». Але да канца роля Б. не была раскрыта. Дзякуючы гэтаму палявы суд у чэрв. 1864 толькі канфіскаваў яго маёнтак і саслаў Б. пад нагляд паліцыі ў Пермскую губ., якую Мураўёў замяніў на Енісейскую губ. У вы­гнанні знаходзіўся пераважна ў Енісейску, а яго маёнтак быў прададзены за бясцэнак. У 1867 атрымаў права пераехаць у Царства Польскае, але з-за нястачы заставаўся ў Ені­сейску.

Лiт.: Gieysztor J. Pamiętniki. Wilno, 1913; PSB. III. z. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".