Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » БАРЗУНОЎ Георгій Фёдаравіч
[23.4.1901, с. Гоці Тульскай губ., цяпер Бялёўскі р-н Тульскай вобл., Расія — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сялянскай сям’і. Член ВКП(б) з 1925. Да арышту дырэктар трэста Галоўхлеб БССР. Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 22.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 36/43, кв. 17. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. № 10667-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.