Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » БАРАН Сяргей Іосіфавіч
У 1915—17 служыў у царскай арміі. У 1932 уступіў у ВКП(б). Вучыўся ў МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. 25.9.1933 арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Правіянцкая, д. 20, кв. 2. Асуджаны 9.1.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР «як удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Б. № 10182 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.