Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » АПАЦЁНАК Фёдар (Тодар) Андрэевіч
З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Мінскага політэхнічнага тэхнікума. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 25.7.1930 у Мінску па адрасе: вул. Стараслабадская, д. 36/2, кв. 3. Асуджаны 25.4.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер НКВД Карэльскай АССР, але пакаранне, хутчэй за ўсё, адбываў у Беламорска-Балтыйскім канцлагеры. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 28.12.1989. Асабовая справа А. № 29933-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.