Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БЫЛЬ Лука Кузьміч 

БЫЛЬ Лука Кузьміч

[1891, в. Залессе Скідзельскай воласці Гродзенскага пав., цяпер тэрыторыя (вёска не існуе) Гродзенскага р-на — 19.11.1938, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у КПСС (1927). У жн. 1936 за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання» ўзнагарожаны ордэнам «Чырвонай Зоркі». Да арышту капітан разведупраўлення БВА ў Смаленску. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 4.3.1938. Пазбаўлены воінскага звання. Асуджаны 23.9.1938 асобай нарадай НКВД за «ўдзел ў контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі ПАВ» і як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.2.1960 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. № П-7553 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".