Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БУДЗЬКА Павел Мікалаевіч
[1925, пас. Горкі, цяпер Любаньскага р-на Мінскай вобл. — ?], навучэнец, сын Алены Будзька. З бел. сялянскай сям’і. Арыштаваны з маці, братамі і сёстрамі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як «член сям’і арганізатара банды С.Н.Булак-Балаховіча» да высылкі. Этапаваны з сям’ёй у пас. Ежма Пінежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалены 25.2.1942. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Рэспублікі Беларусь 30.9.1992.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.