Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БУДАЙ Павел Пятровіч
[1899, Мінск — 12.3.1933, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік бел. аддзялення Трактарацэнтра. Арыштаваны 31.12.1932 у Мінску па адрасе: вул. Чычэрынская, д. 6, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 11.3.1933 за «контррэвалюцыйную, шпіёнскую дзейнасць і шкодніцкую дзейнасць у сельскай гаспадарцы» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны 12.3.1957.
Літ.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.