Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БОКША Георгій Іванавіч
[1896, Петракова, цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена — 31.10.1937, Масква, НКВД], педагог. З сям’і бел. служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык матэматыкі ў Шчолкаўскім хімічным тэхнікуме. Арыштаваны 26.9.1937 у Шчолкаве Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Пралетарская, д. 22. Асуджаны «тройкай» НКВД 28.10.1937 за «актыўную контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 19.7.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
Літ.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.