Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БЛІНЧЫКАЎ Моталь Абелевіч
[13(25).3.1896, Краслава, цяпер Латвія — 11.11.1935], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі. У рэвалюцыйным руху з 1912. Знаходзіўся пад уплывам Бунда. У 1916—17 праводзіў рэвалюцыйную работу ў царскай арміі, за што неаднойчы арыштоўваўся. З 1919 у Чырвонай арміі — нам. начальніка палітаддзела 17-й дывізіі на Зах. фронце. З канца 1920 нам. наркама працы БССР. У ліст. 1921 накіраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь — з’яўляўся сакратаром Беластоцкага акруговага камітэта Кампартыі Польшчы. У 1922—28 зняволены ў турмах Польшчы. Пасля выхаду на волю зноў на партыйнай рабоце ў падполлі. У 1928—35 член Бюро ЦК КПЗБ, кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК Кампартыі Зах. Беларусі. Быў дэлегатам 1-га і 2-га з’ездаў КПЗБ, якія адбыліся ў 1928 і 1935.
Тв.: Якаўлеў Л. Заходняя Беларусь. Мн., 1931; Што такое «Прампартыя» і за што яе судзіў Вярхоўны суд СССР. Мн., 1931.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
Літ.: Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983; Валахановіч А.І., Міхнюк У.М. Споведзь у надзеі застацца жывым: Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча. Мн., 1999. С. 171; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 3.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.