Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БЕРГМАН Сцяпан Сямёнавіч 

БЕРГМАН Сцяпан Сямёнавіч

[сапр.: Эпштэйн; 9.3.1904, Вільня — 14.10.2000, Польшча), удзельнік рабочага руху, публіцыст, перакладчык, муж Аляксандры Бергман. З сям’і друкара. З юнацтва ў рабочай маладзёжнай арганізацыі «Юганд» у Вільні, са снеж. 1919 член Саюза камуністычнай моладзі. У ліп. 1920 як член гарадскога камітэта СКМ пакінуты ў падполлі ў Вільні. Працаваў друкаром, выконваў абавязкі сакратара Цэнтральнага бюро маладзёжнай секцыі КСМ пры прафсаюзе. У 1922 арыштаваны дэфензівай за арганізацыю перадвыбарчага мітынгу блокам «Саюзу пралетарыяту гарадоў і вёсак». З 1923 у шэрагах КПЗБ. Па заданні партыі арганізаваў падпольную друкарню. З вер. 1924 працаваў у Беластоку як кіраўнік друкарні ЦК КПЗБ. Арыштаваны ў снеж. 1924. У 1925 Віленскім акруговым судом асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. У час зняволення ў Лукішках член турэмнага камітэта і адзін з рэдактараў-выдаўцоў часопіса палітзняволеных «Лукішскі сцяг». Са жн. 1928 сакратар Гродзенскага падпольнага гаркама КПЗБ. У 1930 накіраваны ў Маскву на вучобу ў міжнародную ленінскую школу пры Камінтэрне. У вер. 1931 вярнуўся ў Польшчу, працаваў у сакратарыяце ЦК КПЗБ. У 1932—34 узначальваў нацыянальны аддзел ЦК КПЗБ, у 1932 удзельнічаў у VI (апошнім) з’ездзе КПП. У 1933 кіраваў краёвай рэдакцыяй ЦК КПЗБ, друкаваўся ў падпольным друку Зах. Беларусі. У 1934 эміграваў у СССР. Працаваў інструктарам прэсы ў Мінскім гарадскім камітэце КПБ, у 1935 — супрацоўнік палітаддзела бел. чыгункі. 6.11.1935 арыштаваны. Высланы ў Магаданскі край. У ліп. 1938 прывезены ў Мінск на даследаванне. Сядзеў у адной камеры з Кузьмой Чорным. Вызвалены ў ліст. 1940. У 1956 рэабілітаваны. У крас. 1945 выехаў у Польшчу. Адзін з арганізатараў выдавецтва «Ксёнжка» ў Лодзі, пазней вядомага як выдавецтва «Ks№їka i wiedza». Працаваў загадчыкам рэдакцыі перакладаў. Рэдактар і перакладчык твораў класікаў марксізму на польскую мову. Дапамагаў жонцы ў даследаванні і публікацыі яе работ пра нацыянальна-вызваленчы і рэвалюцыйны рух Зах. Беларусі 1920—30-х г. Апублікаваў з пасляслоўем «Беларускія палітычныя пастулаты» Б.Тарашкевіча. У «Слоўніку біяграфічным дзеячаў польскага рабочага руху» надрукаваў 8 нарысаў-персаналій дзеячаў СДКПіЛ, а таксама Бунда. Падрыхтаваў кнігу ўспамінаў Ю.Лукашэвіча «Першага сакавіка 1887 г.», выдадзеную ў Варшаве ў 1981. У яўрэйскай газ. «Folks Sztyme» надрукаваў шэраг артыкулаў пра ўдзельнікаў рабочага руху даваеннага часу. Пераклаў «Дзённікі віленскага гета» А.Суцкевера, «Дарогай залатых сонцаў» М.Дварэцкага, кн. М.Драгаманава «Гістарычная Польшча і вялікаруская дэмакратыя».

Літ.: ЭГБ, т.6—2


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".