Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БЕЛЕНЬКІ Яўхім Якаўлевіч 

БЕЛЕНЬКІ Яўхім Якаўлевіч

[1875, мяст. Свержань Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 25.6.1967, Масква], удзельнік рэвалюцыйнага руху Беларусі, верагодна, брат Абрама Беленькага і Рыгора Беленькага. З сям’і службоўца. Быў членам Бунда, іскраўскай групы ў Мінску (з 1901). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Мінскай арганізацыі РСДРП. Удзельнічаў у стварэнні падпольнай друкарні Паўн.-Зах. камітэта РСДРП. Удзельнічаў у 1-й расійскай рэвалюцыі 1905—07. У снеж. 1905 з’яўляўся членам Мінскага кааліцыйнага савета па кіраўніцтву забастоўкай чыгуначнікаў. У 1906 сакратар Магілёўскага акруговага камітэта РСДРП, потым на падпольнай партыйнай рабоце ў Кіеве і Екацярынаславе. Двойчы арыштаваны (1902 і 1904), у 1907 сасланы ў Валагодскую губ. У 1909 уцёк з ссылкі і нелегальна жыў у Пецярбургу. Удзельнічаў у Лютаўскай рэвалюцыі і Кастрычніцкім перавароце 1917. Працаваў у ВСНГ у 1918—21, а потым у 1922—39 у наркамаце фінансаў СССР.

Тв.: Октябрь на Пресне. Воспоминания. М., 1922.

Літ.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиографический словарь. М., 1931. Т. 5. Вып. 1; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".