Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БАРАНОЎСКІ Сямён Давыдавіч
[1893, мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 21.1.1940, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту камбрыг, начальнік пагранічных войск НКВД Усходнесібірскай акругі. Арыштаваны 30.4.1939 у Чыце па адрасе: вул. Пясчанская, д. 8. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.1.1940 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 31.8.1955.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.