Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БАРАНАЎ Аляксей Анісімавіч
[1903, в. Рудня Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. — ?], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў сына. Падчас арышту інжынер-праекціроўшчык Упраўлення будаўніцтва чыгункі. Арыштаваны 19.7.1941 у Акмолінску. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.3.1942 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР 10.2.1960.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Хранить вечно.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.