Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БАРАВЫ Вiктар Восіпавіч
[1891, в. Каракулічы Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — ?], рыбак. Пасля 2-й сусветнай вайны працаваў у рыбалоўнай арцелі імя Сталіна (в. Каракулічы). Асуджаны 27.3.1948 за «правядзенне антысавецкай прапаганды i варожыя дзеяннi супраць прадстаўнiкоў савецкай улады» да 10 гадоў пазбаўлення волі (пазней заменена на 5 гадоў). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны (са зняццем судзімасці) 9.9.1960.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998; Антысавецкія рухі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.